Прымаўкі і загадкі
prymauka.bsky.social
Прымаўкі і загадкі
@prymauka.bsky.social
Беларуская народная мудрасць: https://prymauka.vip
Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/prymauka
Калі ласка, падтрымайце рэпостам. Дзякуй, сябры!
Давайце беларусець разам!
На лёдзе дурань хату ставіць.
September 22, 2026 at 12:00 PM
Людзі — жаць ды касіць, а гультай у цяньку ляжыць.
September 22, 2026 at 9:00 AM
З сынам сварыся — за печ бярыся, а з зяцем сварыся — за дзверы дзяржыся.
September 21, 2026 at 9:00 PM
Хіцер Зміцер, дый Саўка не дурань.
September 21, 2026 at 6:00 PM
Галаву з карка не знімуць.
September 21, 2026 at 3:00 PM
Хто над чым сядзіць, той таго і глядзіць.
September 21, 2026 at 12:00 PM
Пустамелю заўсёды язык свярбіць.
September 21, 2026 at 9:00 AM
Парою з вадою, а часцей з бядою.
September 20, 2026 at 9:00 PM
У нашага Фядота не клеіцца работа.
September 20, 2026 at 6:00 PM
Пачутае слова можна забыць, а запісанае вечна будзе жыць.
September 20, 2026 at 3:00 PM
Высока падняў, ды знізу не падпёр.
September 20, 2026 at 12:00 PM
Кот мурлыча, дзяцей кліча.
September 20, 2026 at 9:00 AM
Мёд не такі, як жур, а такі, як рэшата.
September 19, 2026 at 9:00 PM
Здароў, як стары заяц вясной.
September 19, 2026 at 6:00 PM
Як загаворыць, дык і сабаку не дасць слова прамовіць.
September 19, 2026 at 3:00 PM
Лепшае слаўцо за піўцо.
September 19, 2026 at 12:00 PM
Скора едзеш — галаву звернеш.
September 19, 2026 at 9:00 AM
Нязнайка на печы ляжыць, а знайка па дарозе бяжыць.
September 18, 2026 at 9:00 PM
Вялікі целам, ды малы дзелам.
September 18, 2026 at 6:00 PM
Цішком браў, ды не краў.
September 18, 2026 at 3:00 PM
Ідзе, бы шклянку вады на галаве нясе.
September 18, 2026 at 12:00 PM
Як тоне — сякеру абяцае, а як выцягнуць — і тапарышча шкада.
September 18, 2026 at 9:00 AM
Папа ўсе знаюць, а поп багатых.
September 17, 2026 at 9:00 PM
Не ўзяў бога за бараду — не хваліся.
September 17, 2026 at 6:00 PM
Па нітачцы і клубок знойдзеш.
September 17, 2026 at 3:00 PM